Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
Закідайце нас «Музычнымі апельсінамі»
  
 Image 
 
 

Абвяшчаем новы конкурс! Пераможца атрымае 2 квіткі на фэст “Музычны апельсін“, а таксама відэапапяровыя падарункі.

Выйграць вельмі проста: трэба ўключыць фантазію і адказаць на пытанне: “Чаму фэст называецца “Музычны апельсін?".

"Правільнага" адказу вы не знойдзеце ў Вікіпэдыі, таму мы настойваем менавіта на вашай фантазіі! Лісты чакаем на мэйл euroradio.fm@gmail.com (у тэме пазначце "Музычны Апельсін") да 7 красавіка 21:30.

Пераможцаў абяруць арганізатары фэсту “ПАНстудыё“ ў жывым эфіры Еўрарадыё 7 красавіка з 22 да 23 гадзін.

Дарэчы, акрамя квіткоў пераможцу ўзнагародзяць прызам за “творчае ужыванне сваіх інтэлектуальных здольнасцяў“, і ён атрымае кнігу пра крэатыў і яго прымяненне ў жыцці і дыск з відэазапісамі выступаў з “Музычнага Апельсіна —2008“.

Поспехаў і добрай забавы!

Нагадаем, дэма-фэст “Музычны апельсін“ адбудзецца 8 красавіка ў клубе Рэактар. Увечары, пачынаючы з 19:00, на сцэне сыграюць:


Morfe acoustic band
Naka
Akana NHS
Dali
Босае сонца
Бибиклюкас
Белая кость
Нагуаль
Область сердца (г. Масква)
Зміцер Вайцюшкевіч
Pranayama (праект Андрэя Карпа)
Metalgues (г. Навагрудак)
Маланка electromix
Или-или
«Еўрапейскае радыё для Беларусі» от 29.03.2010
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module