Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
Лявон Вольскі прэзентаваў «Белую яблыню грому»

23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры адбылася прэзентацыя новага сольнага альбома Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў. Мэтай праекта заяўлялася вяртанне творчасці вядомых беларускіх паэтаў у сучасны культурны кантэкст.

  
 Image 
 
 

І, здаецца, у Вольскага гэта атрымалася - вельмі сучасна гучалі і "Гэй, наперад!" Купалы ды "У турме" Коласа, і "Мала сказаць: ненавіджу..." "беларускага савецкага паэта" Пімена Панчанкі, і даўшая назву ўсяму праекту "Белая яблыня грому" адзінага жывога беларускага класіка Рыгора Барадуліна.

  
 Image 
 
 

І людзі, якія прыйшлі ў гэты вечар у тэатр імя Купалы (дарэчы, вельмі розныя - ад сталых і сівых да малых дзяцей, ад салідных мужчын у пінжаках да даволі нефармальнай моладзі), гэта пацвердзілі.

  
 Image 
 
 

Хаця праект і заяўлены як сольны, на самай справе гэта не зусім так. Паспеўшы ўжо стаць своеасаблівым тварам праекта "рэп ад Францішка Багушэвіча", песню "Немец", Вольскі спяваў разам з Аляксандрам Памідоравым. Таксама на адной з песень на сцэне можна было заўважыць жонку Лявона Ганну.

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

У другім аддзяленні канцэрта, якое складалася як са старых і добра вядомых кампазіцый з рэпертуару Вольскага і Крамбамбулі, так і з зусім новых, прэм'ерных, гасцей стала яшчэ больш. Спець разам з Лявонам "Такога няма нідзе" выйшаў Уладзімер Пугач (дарэчы, Вольскі амаль увесь канцэрт граў на пугачоўскай гітары, над чым часам жартаваў).

  
 Image 
 
 

Не абмінула імпрэзу і Ганна Хітрык-якая-жыве-ў-тэатры (хаця яна і сцвярджала, што жыве дома, а тут толькі працуе).

  
 Image 
 
 

Скончыцца канцэрт быў павінен класічнымі крамбамбулеўскімі "Гасцямі". Але гледачы вырашылі інакш і праз некалькі хвілін выкрыкаў "Яш-чэ, яш-чэ!" ды "Абсэнт!" музыкі былі вымушаны выйсці на біс (чаму, здаецца, былі толькі рады) і выканаць "Старых хіпаноў" ды гэты самы-такі чаканы "Абсэнт".

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

Больше фотографий смотрите на afisha.tut.by

«tut.by» от 24.03.2010
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module