Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
Праект «У нескладовае» ў «Рэактары»

23 красавіка 2010 году ў Мінску ў рамках канцэрту ў “Рэактары”, адбудзецца першае публічнае выступленьне праекта “У нескладовае”.

Што такое “У нескладовае”? Гэта спроба выказаць сьвет, які акружае нас праз музыку і вершы. Падмурак праекта - беларуская мова. Матор праекта - беларускі рок-н-рол. Галасы праекта - гэта галасы, якія ты ведаеш, але якія здольныя да гэтага часу зьдзіўляць. “У нескладовае” - гэта сьвет, які акружае цябе. Твой горад, твая вуліца, твая вясна. Усё гэта унікальнае для кожнага чалавека. І “У нескладовае” - гэта унікальная літара беларускага альфабэту. Яна самадастатковая, але з’яўляецца часткай адзінага цэлага. Часткай культуры, якую адчыняюць на тваіх вачах, але разам з табой.

“У нескладовае” - гэта унікальны праект-антрэпрыза, створаны вядомым беларускім музыкам Раманам Арловым у суаўтарстве з самымі цікавымі музыкамі і паэтамі Беларусі.

Сёньня “У нескладовае” гэта:

Раман Арлоў - аўтар музыкі, вершаў і асноўны рухавік праекта

Вадзім Марголін - гітара, і, дарэчы, аўтар назвы праекта

Яўген Чалышаў - вядомы сьпявак і кампазітар

Косьця Гарачы - клявішныя і джазавы падмурак праекта

Ганна Хітрык - вакалістка групы “Детидетей”

Памідораў - рэп-сэрца праекта

Алег Хаменка - этна-сэрца праекта

Барыс Штэрн - аўтар тэкстаў

Аднак ужо ў красавіку да праекту могуць далучыцца і іншыя вядомыя беларускія рок-музыкі.

У распрацоўцы праекта знаходзіцца 8 трэкаў. Pn

Над дызайнам дыска працуе Улад Казаноўскі.

Вялікі тур праекта Мінск – Масква адбудзеца восеньню 2010 года.

Усе падрабязнасьці “У нескладовага” у Рамана Арлова – 80296308030

«budzma.org» от 19.04.2010
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module