Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Новости
«Сустрэча бяз гальштукаў» з Ганнай Хітрык
  
  
 
 
UFF-by.org працягвае «Сустрэчы бяз гальштукаў». У гэту пятніцу, 2 траўня, на пытаньні будзе адказваць салістка гурта «Детидетей», акторка Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Я. Купалы Ганна Хітрык.

Смотреть галерею

Ганна адзначыла, што нефармальныя сустрэчы за кубкам гарбаты акурат ёй пасуюць. Аднак, на жаль, яна мае шчыльны графік здымкаў, запісаў, рэпетыцыяў, сьпектакляў… Таму мерапрыемства перанесьлі са звыклых 19.30 на 15.00. Але, калі прыхільнікі творчасьці Ганны ня змогуць прыйсьці ў такі час, дзяўчына пагадзілася адказаць на пытаньні, дасланыя ў якасьці камэнтароў на сайт Uff-by.org.

Ганна Хітрык паабяцала шчыра распавесьці пра тое, як заваяваць сэрцы слухачоў, якая яна на сцэне і ў жыцьці, а таксама што значыць «быць дзіцём».

Ганна Хітрык нарадзілася 25 чэрвеня 1980 году. У 1998-2001 гадах вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці акторскае майстэрства тэатру лялек. На 3-м курсе рэжысэр Аляксандар Гарцуеў запрасіў дзеўчыну ў спэктакаль «Брат мой, Симан…», пастаўлены на сцэне Купалаўскага тэатру. Так пачалася праца Ганны ў якасьці драматычнай актрысы. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных менскіх акторак, прымае актыўны ўдзел у жыцьці тэатра й культурных падзеях гораду. З 2001 году грае ў Сучасным мастацкім тэатры, з 2007 году ў Тэатры Юнага Гледача. У 2005 годзе Ганна й іншыя акторы ўтварылі музычны гурт «Детидетей», дзе яна зьяўляецца вакалісткай. Апроч таго, Хітрык здымаецца ў рэкляме, а таксама мае вопыт працы на тэлебачаньні ў праграме «Калыханка».

«Сустрэча бяз гальштукаў» з Ганнай Хітрык адбудзецца 2 траўня у 15.00 у кавярні «Батлейка» (вул. Б. Хмяльніцкага, 2).

Первоисточник: Uff-by.org
Обсуждение (сообщений: 20)

 
Подразделы
Новости
 
BannersManager Module


 
Polls
Якая песьня з альбому "РУХ" лепшая?