Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Творчество
Чумадрыха (южнаамерыканскi фальклор)
Мы жывем на акалiцы,
Як цары i як царыцы.
Цi ў нас гора, цi ў нас лiха,
Скачам польку-чумадрыху!
Эх, чу-чумадра-а-а, эх, чу-чумадра-а-а,
Эх, чу-чумадра-а-а, чумадрыха весела!

Хай няма на акалiцы
Тых палацаў, што ў сталiцы,
Хай царквы у нас няма,
Ды затое ёсць карчма!
Хай няма на акалiцы
Тых законаў, што ў сталiцы,
Так i будзем жыць да скону
Без нiякага закону!
Эх, чу-чумадра-а-а, ой, чу-чумадра-а-а,
Эх, чу-чумадра-а-а, чумадры-і-іха!

Ёсць гарэлка, луста хлеба.
Што яшчэ народу трэба?
Што пасеем, то пажнём,
Намалоцiм і прап’ём!
Хай няма на акалiцы
Тых гулянак, што ў сталіцы,
Ды затое ёсць работа -
Цiскаць дзевак каля плота!
Эх, чу-чумадра-а-а, ой, чу-чумадра-а-а,
Эх, чу-чумадра-а-а, эй, чу-чу-ма-дры-ха!

Мы жывем на акалiцы - 
Не палякi, не расiйцы.
А расiйцы цi палякi
Нам да дупы, нам да ...

Эх, чу-чумадра-а-а, ой, чу-чумадра-а-а,
Эх, чу-чумадра-а-а!..

Обсуждение (сообщений: )
Аккорды

 
Подразделы
Творчество
Песни
Клипы
Аккорды
 
BannersManager Module