Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Творчество
Свята
Гэтай ноччу і горад і неба – адно.
Каменьчыкі вуліц, сузор’яў узор...
І ў гэтым мігценні ёсць наша акно,
Што адважна ляціць памiж ззяючых зор.

Гэта момант яднання глыбіні, вышыні,
І мы бачым, усё паўтараецца зноў:
Мы чуем святочны звон цішыні.
Гэта ноч была і ў нашых бацькоў.

І трапеча лістота на дрэве жыцця,
І ў няспынным руху віруе сусвет.
Я хачу, каб мы стварылі дзіця
Пад апошні альбом “Радыёхэд”...

Обсуждение (сообщений: )

 
Подразделы
Творчество
Песни
Клипы
Аккорды
 
BannersManager Module