Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Новости
«Дзецідзяцей» «разняволілі» паветра!
  
  
 
 
11 ліпеня на хутары Шаблі, што ў Валожынскім раёне, прайшоў другі музычны фестываль «Вольнае паветра». У гэтым годзе вырашана было правесці яго ў фармаце пікніка, без сцэны і афіцыёзу, амаль што вольны мікрафон — музыкі самі выбіралі, колькі часу яны будуць знаходзіцца на сцэне. Адкрывалі фэст «Дзецідзяцей», якія сваёй непасрэднасцю і яскравасцю ўзрушылі і «разняволілі» як паветра, так і гасцей на хутары. Музыкі выканалі 15 песень, якія павінны былі прыйсціся да густу ўсім — тут былі і старыя кампазіцыі і новыя, і рускамоўныя і беларускамоўныя («Падалося», «Івона», «Раптам»), і хуткія і павольныя, і смешныя і сур’ёзныя. Вялікі поспех, безумоўна, мела «Крыса». А скончыць выступленне «Дзецідзяцей» вырашылі, вядома, «Трамваем». Але гэта ў іх не атрымалася: гледачы выклікалі гурт на «біс» з песняй «Оса».

Выступленне «Дзецідзяцей», несумненна, падхапіла і павялічыла хвалю пазітыва, якая і панесла гледачоў па наступных выступленнях да сапраўднага вольнага паветра!

Обсуждение (сообщений: 20)

 
Подразделы
Новости
 
BannersManager Module


 
Polls
Якая песьня з альбому "РУХ" лепшая?