Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
I Love You, Baby! і шэсьць лепшых
7 сьнежня ў менскім клюбе Fabrique пройдзе паўфінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту bandscan:Belarus. Разам уласна з удзельнікамі конкурсу Bez.not, «Серебряная свадьба», The Toobes, Hair Peace Salon, «Детидетей», Open Space выступіць надта цікавая каманда з Стакгольму I Love You, Baby! Яны ўжо былі ў Беларусі летась, гралі ў Баранавічах і Менску. Незадаволеных тады не было.
  
 Image 
 
 

bandscan:Belarus працягваецца. Беларуска-швэдзкі музычны праект стартаваў сёлета ў лістападзе і ўжо падыхозіць да завяршэньня. 7 сьнежня адбудзецца паўфінал, дзе возьмуць удзел шэсьць лепшых удзельнікаў конкурсу, што будуць змагацца за выхад у фінал. У клюбе Fabrique , што на Мясьнікова, 25 у Менску выступяць: Bez.not, «Серебряная свадьба», The Toobes, Hair Peace Salon, «Детидетей», Open Space.

Па традыцыі ў межах канцэрту bandscan:Belarus выступіць швэдзкая каманда. Гэтым разам з Стакгольму прыедзе I Love You, Baby! Яны ўжо былі ў Беларусі летась, гралі ў Баранавічах і Менску. Незадаволеных тады не было. I Love You, Baby!, натхнёныя Kraftwerk ды Паці Сьміт, выдаюць моцна наэлектрызаваны экспрэсіўны панк. Вакалістка Джынэт абяцае ў Менску даць «сюрпрызны канцэрт».

I Love You, Baby! у інтэрнэце

7 сьнежня. Менск. Клюб Fabrique. 18:00. Квіткі: 15 000 — 20 000. Папярэдні продаж: (029) 278-32-16, (029) 551-43-56, (029) 178-32-16.

«Тузін Гітоў» от 29.11.2008
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module