Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
Вызначыліся фіналісты bandscan:Belarus

У фінал ад Менску, Віцебску і Баранавічаў трапіла па дзьве каманды. Праўда адна зь іх нечакана вырашыла зьняцца з конкурсу. Гурт «Серебряная свадьба» патлумачыў сваё рашэньне тым, што яны лічаць самымі годнымі фіналістамі каманду The Toobes і на іх карысьць выйшлі з гульні. Такім чынам на фінальным канцэрце 24 студзеня граюць «Воронин Band», RU.ST, The Toobes, Minas Morgul, Jenowa.

  
 Image 
 
 

Менавіта The Toobes атрымалі пераканаўчую перамогу на менскім паўфінале bandscan:Belarus. Паводле глядацкага галасаваньня яны набралі 171 голас. Яшчэ адным фіналістам сталася «Серебряная свадьба» (131). Адзін з галоўных фаварытаў конкурсу — гурт «Детидетей» аказаўся толькі трэцім (104). Пасьля паўфіналу гурт «Серебряная свадьба» нечакана заявіў, што далей ў bandscan ня ўдзельнічае: маўляў, самы годны ўдзельнік вызначаны. Яны зьнялі сваю кандыдатуру на карысьць The Toobes.

Вызначыліся і фіналісты ад двух гарадоў, дзе яшчэ праводзіўся конкурс. У паўфінале ў Баранавічах перамаглі «Воронин Band» і RU.ST, у Віцебску — Minas Morgul і Jenowa.

Фінал адбудзецца 24 студзеня ў менскім клюбе fabrique (вул. Мясьнікова, 25). У якасьці госьця выступіць швэдзкая група Pluxus, што грае экспэрымэнтальнае тэхна.

«Тузін Гітоў» от 17.12.2008
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module