Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
60-я inside: атмасфэра ў часе здымкаў кліпаў да новага музычнага рэтра-праекту

Фотарэпартаж з падзеяў па-за здымачнай пляцоўкай начных здымак кліпаў да новага музычнага праекту ў стылі 60-х.

Здымацца — адказная справа, грыміруюцца нават хлопцы.

  
 Image 
 
 

Экскурс у характэрныя 60-м танцы: ніякіх сучасных актыўных рухаў сьцёгнамі, таньчым усім целам і ўсьміхаемся :)

  
 Image 
 
 

У каго няма «бітлоўскай» фрызуры — імправізуем.

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

Кіруе працэсам прадусарка Ганна Вольская.

  
 Image 
 
 

Апошнія праўкі перад выхадам на здымачную пляцоўку. Лявон Вольскі ў вобразе.

  
 Image 
 
 

Яркія ўдзельнікі здымак, адпаведныя дэкарацыі і адчуваньне, што на двары 60-я — гарантаванае.

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

Уладзімір Пугач (J:морс), бачна, быў папулярны і ў 60-я гады, хоць і маскіраваўся цёмнымі акулярамі :)

  
 Image 
 
 

Зорка 60-х — Лявон Вольскі. З такімі прыгажунямі можна й забыцца, што наперадзе яшчэ здымкі кліпаў :)

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

Ракавая «каралева бензакалёнкі» Марына Грыцук рыхтуецца да здымак кліпа на пару з сваім былым калегам па КВЗ Андрэем Дзярковым.

  
 Image 
 
 

«Спакойна, Маша, я — Джэймс Бонд!» — упэўнена заяўляе «безьбілетнік» Віталь Артыст.

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

А рэжысэр здымак Мацей Сабураў у гэты час тлумачыць удзельнікам задумку наступнага кліпа — Віталь Артыст у вобразе Джэймса Бонда.

  
 Image 
 
 

Надзвычай пасуе Алегу Хаменку вобраз Мао Дзэдуна.

  
 Image 
 
 

А бялявая Каця Пытлева пераўтварылася ў кітайскую паплечніцу Алега Хаменкі.

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

Усе вакол у незвычайных вобразах, зь яркім макіяжам і грымам — атмасфэра маскараду. А каб не расслабляцца паміж здымкамі можна гуляць у гульні, піць каву ці працягваць таньчыць.

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

На пляцоўцы і здымаліся, і пілі, і елі. Да самай раніцы.

  
 Image 
 
 

На вуліцы ўжо сьветла, кліпы амаль зьнятыя, і праз гадзінку – у каго праца, у каго заняткі. Пабыўшы ноч у вобразе 60-х, пасьля бяссоннай ночы, усё ўспрымаецца крыху інакш. І нават пайсьці на працу з чорнымі стрэлкамі на вачох і ў кароткай яркай сукенцы ўжо здаецца цалкам натуральным :)

  
 Image 
 
 

Здымкі завершаныя. Застаецца толькі чакаць гатовае відэа і разглядаць фота.

  
 Image 
 
 

Але насычаны начны графік здымак і наагул праект зраднілі ўсіх удзельнікаў – і бывалых на сцэне актораў ці музыкаў, як Аня Хітрык, і тых, для каго гэты праект – першы сцэнічны досьвед ці прыемная перадкалядная авантура.

  
 Image 
 
 

Чытайце таксама падрабязьней пра новы супольны музычны праект у стылі 60-х, а таксама глядзіце фотарэпартажы з аднаго працоўнага дня новага супольнага музычнага праекту ў стылі 60-х на гуказапісвальнай студыі, а таксама пра тое, што адбывалася на здымачнай пляцоўцы ў ноч здымак кліпаў да праекту.

Автор: Воля КУЗЬМIЧ

Фото: Юра СIДУН

«Generation.by» от 11.12.2008
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module