Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
Атрымай запрашэнні на фэст «Bela Music»! Пытанні першага дня
  
 Image 
 
 

TUT.BY сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў” ладзяць віктарыну для тых, хто ведае і любіць беларускую музыку. Цягам трох дзён, з 12 да 14 траўня, будзе разыграна 17 пар запрашэнняў на галоўную музычную падзею вясны — фестываль "Bela Music".

Нагадаем, 23 траўня на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклубу "Баравая" адбудзецца першы рэспубліканскі фестываль "Bela Music-09", удзел у якім возьмуць "Крама", "Палац", "Neuro Dubel", "J:морс", "БЕЗ БИЛЕТА", "Детидетей", "Garadzkija", Аляксандр Растопчын і іншыя. Суарганізатарамі фэста выступілі Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам і Мінгарвыканкам.

Пытанні да наведвальнікаў нашага парталу падрыхтавалі самі лідэры гуртоў-выступоўцаў фэсту "Bela Music". Галоўная ўмова - каб адказ на іх немагчыма было “прагугліць”, але магчыма знайсці праз іншыя крыніцы інфармацыі ды проста з дапамогай кемлівасці.

Такім чынам, заданне першага дня.

Пытанні ад Алега Хаменкі, лідэра гурта “Палац”:


1. Назавіце прозвішча музыканта гурта “Ляпіс Трубяцкой”, які працаваў у складзе “Палаца”.
2. Што павінна адбыцца з дрэвам, каб яго майстра абраў для стварэння беларускай дуды? (менавіта такая ў гурта “Палац”).

Пытанні ад Аляксандра Растопчына, аднаго з найлепшых блюзавых гітарыстаў Нью-Ёрку, у мінулым — гітарыста "Песняроў" і "Сузор’я":


1. У якім калектыве дэбютаваў Аляксандар Растопчын?
2. Да якога мастацкага фільму Аляксандар Растопчын разам з Валерыем Дайнекам напісалі музыку?

Пытанні ад Ігара Варашкевіча, фронтмэна “Крамы”:


1. Якую песню гурт “Крама” перазапісваў найчасцей?
2. У запісе якога адзінага “крамаўскага” альбому не ўдзельнічаў гітарыст каманды Сяргей Трухановіч.

Свае адказы на пытанні цягам усяго дня 12 траўня дасылайце на email belamusic@tutby.com. Не забудзьцеся пазначыць у лісце ваша імя, прозвішча і кантактны тэлефон. За самы першы і правільны адказ на кожнае пытанне вас чакаюць па два запрашэнні ад музыкаў на фэст "Bela Music".

Другі тур віктарыны на партале TUT.BY пачненцца 13 траўня а 10-й раніцы. Вынікі будуць падведзеныя 15 траўня.

Удачы!

«tut.by» от 12.05.2009
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module