Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
Атрымай запрашэнні на фэст «Bela Music»! Апошні шанц
  
 Image 
 
 

TUT.BY сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў” ладзяць віктарыну для тых, хто ведае і любіць беларускую музыку. Цягам трох дзён, з 12 да 14 траўня, ТУТ разыгрываецца 17 пар запрашэнняў на галоўную музычную падзею вясны — фестываль "Bela Music.

Нагадаем, 23 траўня на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклубу "Баравая" адбудзецца першы рэспубліканскі фестываль "Bela Music-09", удзел у якім возьмуць "Крама", "Палац", "Neuro Dubel", "J:морс", "БЕЗ БИЛЕТА", "Детидетей", "Garadzkija", Аляксандр Растопчын і іншыя. Суарганізатарамі фэста выступілі Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам і Мінгарвыканкам.

Пытанні да наведвальнікаў нашага парталу падрыхтавалі самі лідэры гуртоў-выступоўцаў фэсту "Bela Music". Галоўная ўмова - каб адказ на іх немагчыма было “прагугліць”, але магчыма знайсці праз іншыя крыніцы інфармацыі ды проста з дапамогай кемлівасці.

Такім чынам, заданне трэцяга, заключнага дня.

Пытанні ад Уладзіміра Пугача, лідэра "J:Морс":


1. Якая была першая назва гурта J:Морс?
2. Якую першую песню па-беларуску запісаў гурт?

Пытанні ад гурта “Дзецідзяцей”:


1. Што напісана ў запісцы, прымацаванай пад лавай па адрасе: вул.Варанянскага, д.11, к.5, 2-гі пад’езд?
2. Што напісана ў запісцы, прымацаванай пад лавай па адрасе: вул. Кнорына, д.15, 1-шы пад’езд?
3. Што напісана ў запісцы, прымацаванай пад лавай па адрасе: вул. Жудро, д.4, 1-шы пад’езд?

Свае адказы на пытанні дасылайце на email belamusic@tutby.com. Не забудзьцеся пазначыць у лісце ваша імя, прозвішча і кантактны тэлефон. За самы першы і правільны адказ на кожнае пытанне вас чакаюць два запрашэнні ад музыкаў на фэст "Bela Music". Вынікі віктарыны будуць падведзеныя на партале TUT.BY 15 траўня.

Удачы!

«tut.by» от 14.05.2009
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module