Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Творчество
Нічога
Сама сабе надакучыла-змучыла,
Сэрца сваё зачыняла далонямі,
Дзеля таго, каб ў лёд  перетварылася,
Дзеля таго, каб нікому ніколі

Нічога не дасталося.
Нікога не засталося.
Нічога не дасталося.
Нікога…

Дзіўныя рэчы – сяброўства, каханне – 
Гэта такая цяжкая навука.
Тысячы прывідаў, тысячы зданяў
Ходзяць навокал і шэпчуць на вуха:

Нічога не дасталося.
Нікога не засталося.
Нічога не дасталося.
Нікога…

Кажуць, што людзі жылі так спрадвеку.
Гэтак паўсюль без усякіх загадаў
Знішчыць ушчэнт чалавек чалавека –
Добраахвотны шлях да заняпаду.

Нічога не дасталося.
Нікога не засталося.
Нічога не дасталося.
Нікога…
Нічога…

Обсуждение (сообщений: )

 
Подразделы
Творчество
Песни
Клипы
Аккорды
 
BannersManager Module