Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Творчество
Падлетак
Чалавек зразумеў, што ёсць сэнс
У яго існаванні.
На  ягоных плячах
Свету выратаванне.
І не здрадзіць святлу
Дае абяцанне.
Чалавек - пачатак жыцця, 
Зорка над скрыжаваннем.

Ну, трымай сваё слова, падлетак!
Ёсць белы дзень і месца 
Для крока наперад.
Ну, трымай сваё слова, падлетак!
Ёсць белы дзень і месца 
Для крока…

Пасля заўважыш сяброў –
Змяніліся вочы.
Дзе іх юнацкія сэрцы?
І нікога няма
Там, дзе ты крочыш.
І што табе застаецца?

Трымаць сваё слова, падлетак!
Пакуль ёсць белы дзень і месца
Для крока наперад.
Трымаць сваё слова, падлетак!
Пакуль ёсць белы дзень і месца
Для крока...

Хіба ты ніколі не чуў
Пра лёсы герояў?
Забіць дракона ды сысці ў ноч!
І калі хочаш ты,
Каб было так з табою,
Тады кроч!

Падлетак!
Наперад!

Падлетак!

Обсуждение (сообщений: )

 
Подразделы
Творчество
Песни
Клипы
Аккорды
 
BannersManager Module