Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
Капуснік з нагоды «Дня Работніка Галаўнога Мозгу»
  
 Image 
 
 

Ідэйныя натхняльнікі імпрэзы - “Камбінат мастацтваў”, куды ўваходзяць Ганна Хітрык, Міхал Зуй, Зміцер Ясеневіч (акторы тэатру імя Я.Купалы і ўдзельнікі гурта “ДзеціДзяцей”), Вольга Скварцова (акторка тэатру сучаснага танцу D.O.Z.Sk.I), Сяргей Кавальскі (актор-клоўн праекту “Люди с носом”), Павал Кутуньё (вольнавызначэнец). Тэатральны капуснік ладзіўся на малой сцэне канцэртнай залы “Мінск” 5 траўня.

  
 Image 
 
 

Дзеянне пачалося з шызафрэнічнага аповеду пра барацьбу так званага Імператара Сусвету (станоўчы герой, патрон “Камбінату мастацтваў” ) і Графа Грэх (адмоўны герой). Глыбокапаважаны Імператар кудысьці знік, і акторы цягам усёй дзеі займаліся яго пошукамі і разгадваннем таемных знакаў, што ён ім дасылаў.

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

Капуснік выглядаў добра складзеным калажам з асобных нумароў, абсалютна не звязаных паміж сабою. Тут былі і развагі пра творчасць дзіцячых пісьменнікаў (мама дарагая, што яны там пішуць!), і замалёўкі з будучыні, і тэлепраграмы. Але на тое ён і калаж, каб асобнымі часткамі ствараць адчуванне цэласнасці і завершанасці. Гэта ў актораў атрымалася. Усё дзеянне было прасякнутае крэатывам і добрым гумарам. Акторы гарэзілі і дурэлі, гледачы назіралі і радаваліся.

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

На фота:


1 – Квіток на імпрэзу
3 – Гісторыя пра геніяльнага злодзея – не заўважыш, як застанешся без майткоў
4 – Крама веры будучыні “Царква на канапе”. Набывайце астральныя флікеры!
5 – Танчым, людзі, танчым!
6 – Прыгажуні-тэлевядучыя тлумачылі назвы малазразумелых словаў. МадЭм, падайце руку!
7 – Відовішчам захапляліся не толькі дарослыя, але і дзеці
9 – Ганна Хітрык у ружовай аблягаючай сукенцы шакавала сваім новым вобразам
10 – 13 – Спалучэнне гісторыі пра трох мушкецёраў і Тэрмінатара – “д’Артаньятар і мушкетанты”

Автор: Вікторыя БІРАН

Фото: Вікторыі БІРАН

«budzma.org» от 06.05.2009
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module