Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
На Bela Music за так

Якую песьню гурт «Крама» перазапісваў найчасьцей? Што павінна адбыцца з дрэвам, каб яго майстра абраў для стварэньня беларускай дуды? Які быў першы інструмэнт, якім авалодаў Піт? Якая жывёліна была сымбалем гурта Neuro Dubel у першыя гады яго існаваньня? Пытаньні ад лідэраў гуртоў-выступоўцаў фэсту Bela Music. Спрытнюгі, што ведаюць адказ, ідуць на фэст за так!

  
 Image 
 
 

Інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» сумесна з TUT.BY ладзяць конкурс для тых, хто ведае і любіць беларускую музыку. Цягам трох дзён з 12 да 14 траўня будуць разыгравацца квіткі на галоўную падзею Вясны-2009 — фэстываль Bela Music, што пройдзе 23 траўня на аэрадроме «Баравая» ў Менску з удзелам вядучых камандаў краіны.

На просьбу ТГ, лідэры беларускіх гуртоў прыдумалі для сваіх прыхільнікаў па некалькі пытаньняў. Галоўная ўмова — каб адказ на іх немагчыма было прагугліць, але магчыма знайсьці празь іншыя крыніцы інфармацыі ды проста з дапамогай кемлівасьці.

Так, Алег Хаменка з «Палацу» прапануе назваць прозьвішча колішняга ўдзельніка ягонага гурта, які цяпер грае ў «Ляпісе Трубяцкім», а таксама сказаць, што павінна адбыцца з дрэвам, каб яго майстра абраў для стварэння беларускай дуды. Ігар Варашкевіч з «Крамы» прапануе палічыць, якую песьню яго гурт перазапісваў найчасьцей, а Піт Паўлаў — назваць першы інструмэнт, на якім ён навучыўся граць, Уладзімер Пугач — згадаць першую назву гурта «J:морс», а гурт «Детидетей» наогул прапанавалі сваім слухачам шукаць па Менску запіскі, якія яны загадзя прымацавалі на пэўных лавах у пэўных мікрараёнах.

Усяго сярод самых кемлівых і спрытных аматараў беларускай музыкі плянуецца разыграць 17 параў запрашэньняў на фэст Bela Music. Конкурс стартуе на партале TUT.BY а 10-й раніцы 12 траўня.

«Тузін Гітоў» от 11.05.2009
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module