Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Пресса
Фэст «Bela Music» застанецца безалкагольным
  
 Image 
 
 

Найлепшыя рок-гурты Беларусі, якія яшчэ зусім нядаўна былі ў «чорных спісах», выступілі на адкрытай пляцоўцы аэраклубу «Баравая» пад патранатам Міністэрства культуры і мясцовых уладаў.

"Bela Music-09", першы рэспубліканскі фестываль жывой актуальнай музыкі, доўжыўся 5 гадзін. Праўда, прагнозы арганізатараў не спраўдзіліся – замест чакаемых 5 тысяч, на фэст прыехала крыху больш за адну. Затое сіноптыкі ў сваіх прагнозах не памыліліся – падчас фэсту яго гледачы і ўдзельнікі тройчы вытрымалі навальніцы з дажджом і моцным ветрам.

  
 Image 
 
 

Першы дождж прыйшоўся на выступ гурта «GARADzKIJA»

  
 Image 
 
 

Детидетей

  
 Image 
 
 

Зміцер Падбярэзскі і вядучыя першай часткі канцэрту Вольга Самусік і Аляксандр Ракавец

  
 Image 
 
 

Аховы і міліцыі на фэсце было не меньш за гледачоў

З пункту гледжання арганізацыі і інфраструктуры фэсту, прадугледжана было ўсё: аўтобусы зладжана адпраўляліся ад ст. м. «Усход», на самой пляцоўцы аэраклубу «Баравая» не бракавала ні гандлёвых палатак, ані прыбіральняў. Але, як і было заяўлена загадзя, фестываль быў безалкагольным. На пытанне Еўрарадыё, ці будзе на фестывалі піва ў будучым годзе, першы намеснік міністра культуры, Уладзімір Рылатка, адказаў адмоўна. Маўляў, мы за здаровы лад жыцця, гуляйце лепш у спартыўныя гульні.

Да таго ж Уладзімір Рылатка марыць зрабіць фестываль міжнародным. У гэты ж час Алег Хаменка лічыць, што для замежных гуртоў хопіць і «Славянскага базару».

  
 Image 
 
 

Пятра Ялфімава на фестывалі гледачы прымалі халодна..

Сам жа спявак увогуле не разумее, чаму прысутных так здзівіла яго з'яўленне на сцэне "Bela Music".

"Я заўжды быў і буду рок-спеваком! Я выхоўваўся на гэтай музыке" - паспрабаваў запэўніць Ялфімаў.

  
 Image 
 
 

А вось "Нейра Дзюбель" без асаблівых намаганняў адразу ж разварушыў мокрую і замёрзлую публіку.

  
 Image 
 
 

..ды і сам Аляксандр Кулінковіч вырашыў сцэнічнай пляцоўкай не абмяжоўвацца!

  
 Image 
 
 

"Женщина моих галлюцинаций" у дуэце з рок-князёўнай Вольгай Самусік так разгарачыла Кулінковіча...

  
 Image 
 
 

... што неўзабе ён саспеў для лёгкага стрыптызу на сцэне.

Менш за ўсё з выступам пашанцавала гурту "Палац" - літаральна перад выхадам музыкантаў пачаўся праліўны дождж.

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

ад ліўня не хаваў нават навес над сцэнай

Паглядзець на беларускія гурты прыехаў і арганізатар фестывалю Be2gether Гедрыюс Клімкявічус. Чакалася, што на Bela Music будзе абраны трэці гурт, які прадставіць Беларусь на фестывалі ў Нарвілішках. Але, падаецца, Гедрыюса асабліва не ўразіла ні сама імпрэза, ні яе ўдзельнікі.

  
 Image 
 
 

Гедрыюс Клімкявічус і прэс-сакратар Be2gether Эгле

"Вясёлка ў небе, якая з'явілася адразу пасля дажджу, - добры знак", - кажа Гедрыюс. І дадае: "Значыць, Богу было заўгодна, каб гэты фестываль адбыўся. Шкада вось толькі, што піва не прадаюць."

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

тым часам за плытом пілі піва

З выхадам на сцэну гурта «Без Білета» хмары канчаткова разышліся. Музыканты праспявалі некалькі новых песень і падарылі сваім фанатам плакаты з выявай гурта.

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

"Краму" можна назваць самым "фестывальным" гуртом з прадстаўленых сёлета на "Bela Music". Хіба толькі ў іх, ды ў "J:морс", якія выступалі следам, гук быў сапраўды моцным і шчыльным.

  
 Image 
 
 

Легендарная КРАМА

Ігар Варашкевіч упэўнены - людзей магло быць значна больш, каб не дрэннае надвор'е.

Апошнімі на сцэну "Bela Music" ўзняліся хэдлайнеры фестывалю - гурт "J:морс". Музыканты выканалі шэраг песень з новага альбому, а таксама хіты "Не умирай", "Ледоколы" і нават «Web-дызайн»!

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

Дзяніс Варанцоў часова пакінуў клавішы і пераключыўся на гітару

  
 Image 
 
 

  
 Image 
 
 

Выступ "J:морс" завяршыўся дакладна а 22-ой і людзі адразу ж накіраваліся ў бок аўтобусаў. Літаральна праз 5 хвілін нішто не нагадвала пра тое, што на пляцоўцы "Баравой" адбылася буйная імпрэза: ніводнага чалавека навокал, ні металічнай агароджы, ні смецця. Занадта аператыўна - нават спалохала. Цікава, каму б перашкодзіў начны канцэрт у полі? Каб не пустая, прамоклая сцэна ды недзе далёка, на кальцавой, бляклае святло фар ад'язджаючых машын, дык і засумнявалася б, ці не прымроілася...

Автор: Міра ШУЛЬЦ

Фото: Tarantino

«Еўрапейскае радыё для Беларусі» от 25.05.2009
 
Подразделы
Пресса
 
BannersManager Module