24 чэрвеня адбыўся пяты музычны фэст, які штогод ладзіць амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі — «Амбасовішча — 2009». Мерапрыемства праходзіла ў рэзідэнцыі амерыканскага пасла пад Раўбічамі. Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі зазначыў, што фэст прысвечаны ў першую чаргу свабодзе выяўлення.
На свята было запрошана каля трохсот гасцей — музыкі, прэса, арганізатары канцэртаў, крытыкі, пераможцы мінулых гадоў «Далі», «Litesound». Спецыяльна на фэст з Нью-Йорку прыехаў гурт «Gifted Children», які выступіў у якасці спецыяльнаго госця. Па-за конкурсная праграммай на сцэну выйшаў і калектыў IQ 48: хлопцы нядрэнна «разагрэлі» публіку і здолелі адцягнуць увагу ад ежы у бок сцэны.
Смотреть галерею
SMF Discuss Bot: Ошибка при попытке подключиться к базе данных форума
Непасрэдна ў конкурсе прымалі ўдзел восем гуртоў, розных па стылі, мове і манеры выканання: для гледачоў — якія і былі членамі журы — гэта быў цяжкі выбар. Уразілі і «Батыскаф», і нейкія першабытна-старадаўнія касцюмы гурта «Unia», і смелыя дзяўчаты, якія суправаджалі «Разбітае Сэрца Пацана», і драйвовы «Хуткі смоўж», і, канешне ж, «Дзецідзяцей» (яны выбралі са свайго рэпертуару «Раптам», «Близкую» і «Гімн моладзі»).
Аб’ядноўвала ўсіх удзельнікаў конкурсу тое, што ўсе музыкі гралі вельмі шчыра, з выключным энтузіязмам, літаральна выплёскваючы пазітыў на гледачоў, якія таксама не маглі заставацца раўнадушнымі: пад зухаватыя гукі «Хуткага смаўжа» некаторыя нават пусціліся ў скокі.
Пакуль ішло галасаванне і падлік балаў, перад гасцямі і ўдзельнікамі конкурсу выступіў амерыканскі гурт «Gifted Children» (які нават паспеў значна паўплываць на вынікі конкурсу), а таксама Пётр Ялфімаў, які прадставіў свой новы праект «Pitbull».
Рэзультаты конкурсу былі абвешчаны адразу ж: перамогу атрымаў гурт з Магілёўшчыны «Хуткі смоўж», які набраў 53 галасы. Другое месца з перавагай у адзін голас (дзякуючы амерыканскім «дзецям») атрымалі «Дзецідзяцей» (45 балаў). Трэцяе месца дасталося каларытным музыкам гурта «Unia» (44 галасы).
|