У маіх снах глыбіня,
І па ёй – падарожжа.
Валасы доўгія па вадзе –
Так прыгожа!
Чыстая – шчасце,
Брудная – гора,
Каб цябе знайсці,
Я прайду мора…
У маіх снах вышыня,
Усе навокал – с крыламі.
Пэўна, там, дзе зямля,
Не прызначана намі
Светламу – ляцець,
Цёмнаму – гарэць,
Згодна век блукаць,
Каб цябе сустрэць…
Маім снам існуе
Пэўнае тлумачэнне:
Я павінна знайсці
Для сябе прызначэнне.
У маіх снах я цябе
Беспрыпынна шукаю,
Я павінна сказаць,
Як цябе я…
SMF Discuss Bot: Ошибка при попытке подключиться к базе данных форума
|