Карта сайтаПоиск ... ... ... ... ... ...
Новости
«Будзьма» збірае сяброў
  
  
 
 

Агульнанацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» 30 кастрычніка ў малой залі канцэртнага зала «Мінск» святкуе першую гадавіну дзейнасці. Для партнёраў і сяброў кампаніі адбудзецца канцэрт-шоў.

У канцэрце возьмуць удзел знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў - сябры кампаніі «Будзьма беларусамі!»: Рыгор Барадулін і Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, «IQ-48» і «ДетиДетей», Севярын Квяткоўскі і Анка Упала і шэраг іншых.

Квіткоў у продажы не будзе. А патрапіць на шоў у пастаноўцы рэжысёра Вітаўтаса Грыгалюнаса магчыма, выйграўшы ў конкурсе.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы: з 6 па 9 кастрычніка, з 12 па 16 кастрычніка і з 19 па 23 кастрычніка.

Калі ўзяць удзел у конкурсе з першага этапу, будзе дастаткова адказаць на 5 пытанняў, каб патрапіць у кола шчасліўчыкаў, сярод якіх лёсаваннем будуць вызначаныя ўладальнікі запрашальнікаў. Калі далучыцца з другога этапу, то трэба будзе адказаць на пытанні і першага, і другога этапаў конкурсу. Калі ж удзельнічаць у конкурсе з трэцяга этапу, то толькі правільна адказаўшы на ўсе без выключэння пытанні, ёсць шанец апынуцца сярод удзельнікаў адной з самых шыкоўных імпрэзаў кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Источник

SMF Discuss Bot: Ошибка при попытке подключиться к базе данных форума

Глядзіце пытанні на www.budzma.org, дасылайце адказы на razam@budzma.org і, калі ласка, абавязкова пазначайце сваю зваротную сувязь (нумар мабільнага тэлефона і/ці адрас паштовай інтэрнэт-скрыні). Далучайцеся да святкавання гадавіны кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Будзьма разам, сябры!

Пытанні першага этапу:

1. Партнёрам якой тэлевізійнай перадачы з’яўляецца кампанія «Будзьма беларусамі!»?

  • а) «Зваротны адлік» (АНТ)
  • б) «Падарожжы дылетанта» (Першы канал)
  • в) «Пра мастацтва» (ЛАД)
  • г) «Новыя падарожжы дылетанта» (СТБ)
  • д) «120/80 weekly» (Першы музычны)

2. Які будынак з’яўляецца самым старым у Мінску?

  • а) Будынак кляштара бернардынцаў (сёння — Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва)
  • б) Марыінскі Архікафедральны касцёл
  • в) Свята-Петра-Паўлаўская царква
  • г) Касцёл Найсвяцейшай Троіцы (Св. Роха)
  • д) Дом-музей І з’езду РСДРП

3. Хто з’яўляецца аўтарам трылогіі «Пакутны век»?

  • а) Васіль Якавенка
  • б) Алесь Пашкевіч
  • в) Максім Гарэцкі
  • г) Севярын Квяткоўскі
  • д) Іван Мележ

4. Дзе размясціўся адзіны ў Беларусі Музей радзімазнаўства?

  • а) в. Пераброддзе Мёрскага р-ну
  • б) в. Александрыя Шклоўскага р-ну
  • в) в. Лявонпаль Мёрскага р-ну
  • г) в. Бянюны Ашмянскага р-ну
  • д) в. Гудзевічы Мастоўскага р-ну

5. Як называецца апошні альбом барда Алеся Камоцкага?

  • а) “51”
  • б) “9”
  • в) “13”
  • г) “69”
  • д) “48”

 
Подразделы
Новости
 
BannersManager Module


 
Polls
Якая песьня з альбому "РУХ" лепшая?